Часьцяком калі судовая справа на першы погляд выглядае адназначнай, пазваны бок не прымае ніякіх захадаў у судовым працэсе па мінімізацыі сумаў, якія могуць быць прысуджаны да спагнання з яго й, на нашую думку, дарэмна. Што можна зрабіць у здавалася б адназначнай справе каб зьменшыць сумму выплатаў?
Калі на Вас падалі на спагнаньне ў межах загаднага судачынства й патрабаюць да спагнання: асноўную пазыку, віру (пеню) і ліхву (арт. 366 ЦК РБ) за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі не спяшайцеся кідаць усё на самацёк альбо адразу ўсё прызнаваць.
Калі вы разумееце, што зацягваць працэс Вам не карысна, то прызнавайце ў прадстаўленных у суд пярэчаннях толькі асноўную пазыку й аспрэчвайце налічаную віру й ліхву.
У рамках загаднага судачынства суд не мае права на памяншэньне памеру віры ў адпаведнасьці з арт. 314 Цывільнага Кодэксу, аднак Вы маецё поўнае права патрабаваць разгляду гэтага пытаньня за цягам пазоўнага судачынства.
Якія аргуманты Вы можаце прывесьці на сваю карысьць?
— ці адпавядае Ваша парушэньне налічанай віры. Напрыклад 2% ад несплочанай своечасова сумы за кожны дзень пратэрміноўкі аплоты гэта занадтая віра, якая не толькі цалкам кампенсуе шкоды пазоўнага боку але й дае яму шчэ значна болей ад таго, на што ён мусіў разлічваць за нармальным выкананнем угоды паміж бакамі. Таму тут ёсьць усе падставы для змяншэння сумы віры. У кожным канкрэтным выпадку трэба шукаць асобныя аргументы на карысьць змяншэння сумы віры.
— п.4, арт. 366 Цывільнага Кодэкса таксама дае падставу Пазванаму боку намагацца змяншэньня сумаў ліхвы ўстаноўленых дамовай у выпадку яе значнай неадпавядальнасці ўчыненаму парушэнню ўгоды.
— спагаяемыя сумы вытратаў на юрыдычныя паслугі не адпавядаюць складанасці справы й кваліфікацыі прадстаўнікоў. Калі справа простая й адказны бок не аспрэчвае па сутнасці асноўную пазыку, а віра й ліхва налічаны з недакладнасцямі, то аб якой высокай кваліфікацыі можа ісьці гаворка? На практыцы, не раз калі прадстаўнік пазоўнага боку які вымагаў спагнання значных сумаў на юрыдычныя паслугі, не мог некалькі разоў запар прадставіць дакладны разлік без памылак. Дык аб якой кваліфікаацыі й якім узроўню можа йсьці гаворка? Проста гучнае ймя – гэта не падстава для аўтаматычнага задавальнення вытратаў на “гламурных” юрыстаў.
— Таксама не трэба забывацца й на тое, што артыкул 365 Цывільнага Кодэкса дае ў некаторых выпадках законныя падставы зменшыць памер віры альбо сумы шкоды, якія спашуківаюцца, бо напрыклад шкода можа быць кампенсавана за залікам спагнанай віры, альбо пазоўны бок мае права патрабаваць альбо сплоты шкоды альбо віры і г.д.
— На практыцы памер віры можа быть зьменшаны з улікам налічанай ліхвы, а такса з улікам захадаў якія пазваны бок ажыццявіў для залагоджвання спрэчкі палюбоўным шляхам.
Не будзе лішнім пераверыць і базу для налічэння віры. Бо ў выпадку нядбайнай фармулёўкі ў дамове, Пазваны бок мае шанцы альбо значна зменшыць віру альбо й наагул яе адбіць.
Трэба памятаць, што капейка рубель ашчаджае тым болей у крызісныя часіны. Таму здавалася б нават у самых адназначных сітуацыях, калі Пазваны бок не мае ніякіх шанцаў на перамогу ў судзе, пускаць судовую спрэчку на самацёк ці прызнаваць усе пені й ліхвы не варта. Часам самыя простыя меры ў самых заведама пройгрышных справах дазволяць Вам ашчадзіць значныя сумы.