Эканамічныя суды Беларусі пачалі ўжываць практыку зьняцьця карпаратыўнага вэлюму па справах аб прыцягненьні да субсідыйнай адказнасьці й гэта значыць сусьветныя трэнды прыйшлі ў Беларусь.
Тое, аб чым Ваш пакорлівы слуга, столькі пісаў, урэшце пачало ператварацца ў рэальнасьць, суды пачалі актыўна прыцягваць да адказнасьці асобаў, якія фактычна ажыццяўлялі кантроль над фірмай, нават не з’яўляючыся яе ўдзельнікам і не займаючы ў ёй ніякай рэальнай пасады.
Схемы мінімізацыі рызыкі субсідыйнай адказнасьці, якія ўжо спыняюцца быць такімі эфектыўнымі, як раней:
- Рэестрацыя фірмы на падстаўных асобаў.
2. Прызначэньне намінальнага дырэктара.
3. Заключэньне дамовы на кіраваньне фірмай з іншым карпаратыўным утварэньнем альбо ІП.
Улічвайце гэта пры фармаваньні архітэктуры і скематэкнікі Вашага бізнэсу.