Рэдка штосьці цікавае ўдаецца знайсьці ў рускамоўным сэгмэнце інэту. Расейская мова імкліва губляе сваю інфармацыйна-адукацыйную вартасьць, але разам з тым трапляюцца перыядычна й годныя рэчы. Мне вельмі спадабалася сэрыя дакументальных стужак «Советские мафии» — якая прысьвечана ценявому бізэнсу за часамі СССР. Факты проста ўражваюць. Дарэчы вельмі цікава пасьля прагляду гэтых фільмаў глядзяцца факты засільля ў познім саўку выхадцаў з Паўднёвых частак СССР, там дзе была найбуйнешая мафія, крымінальныя кланы й шалёныя аб’ёмы левай гатоўкі. Але што цікава, у позьнім СССР яшчэ былі маштабныя карупцыйныя працэсы і працэсы над мафіяй, а ў РФ — не. Перамаглі мафію? Карупцыя зьнікла? Рабіце высновы самі