Судовыя спрэчкі і арбітраж – гэта асобная і вельмі спецыфічная сфера прававой дзейнасці. Без добрых навыкаў у зборы і падтрыхтоўцы доказаў, майстэрства ў допыце сведак і вызначэні тактыкі і стратэгіі судовага паседжання часта проста немагчыма дабіцца перамогі ў судзе, нават калі аб’ектыўна сітуацыя можа быць на Вашу карысць.

 

Мы маем шырокі і трывалы досвед удзелу ў рознага роду спрэчках па рознай катэгорыі справаў:

  • Камерцыйныя спрэчкі, у тым ліку, спрэчкі, якія вынікаюць з інвестыцыйных адносінаў, спрэчкі наконт камерцыйнай нерухомасьці і праў на яе, карпаратыўныя канфлікты;
  • Справы аб падзеле маёмасьці паміж былымі супругамі;
  • Справы ў міжнародных арбітражных судах у тым ліку за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • Справы з адміністрацыйных праваадносінаў з удзелам фізічных і юрыдычных асобаў;
  • Справы ў спартовым арбітражы і прадстаўленне інтарэсаў спартоўцаў перад дзяржаўнымі і спартовымі арганізацыямі звязаныя з ужываньнем допінгу, статусамі і перахоадамі, пазыкамі па заработнай плаце і гд.
  • Справы з інтэлектуальнай уласнасьці;
  • Іншыя катэгорыі справаў, якія падлягаюць разгляду ў гаспадарчых і агульных судах Рэспублікі Беларусь.